Свята “Калядкі”

Сцэна 1

Беларуская хатка, Гаспадар і гаспадыня (Васіль, Ганна) робяць справы ля печы, стол накрываюць.

Васіль: Гануся, а дзе ты бульбу паставіла?

Ганна: Дык, вунь, у печы пакуль, тады гарачая будзе.

Васіль: О, добра! Бо, можа суседзі будуць частавацца..

Ганна: Васіль, а дровы ты прынёс?

Васіль: а як жа, усё зрабіў, не хвалюйся!

Уваходзіць суседка

Ганна:ах, Божа, ды чаго яна ідзе, (гаспадару гаворыць) ня клікала яе..

Сцэна 2

Суседка: Добры вечар, суседзі! А я ж сабе іду па вуліцы, бачу, нейкі клопат у вас, дай, думаю, зайду, Са святым вечарам вас! Поўна хата гасцей, а мяне не паклікалі..

Гападары: Са святым і цябе, уваходзь!

Суседка: Васіль твой каля цябе ўсё кружыць, кружыць.. у вакне падгледзела..

Ганна: От, што ёсць, то ёсць, амаль 35 гадоў разам.. (паклала галаву да мужа)

Суседка: Ой, абы што гэта ўсё, ён вачыма страляе толькі так! А ты яму і кашулю новую, усё каля яго скачаш. Васілёк, мой Васілёк!

Ганна: А калі ён у мяне добры гаспадар, дык чаму і не скакаць?!

Суседка: а хоць таму, што ён да Каці Сцяпанавай раз не раз, а заходзіць!

Васіль насунуў капялюш на вочы

Ганна: Ты на свайго мужыка лепш паглядзі, ён з бутэлькі не вылазіць і тады на ўсю вёску галосіць на гармоніку грае!

Суседка: Ах, тыыыы… Твая карова нядоеная раве і па калена ў гразі стаіць

Ганна: Дзе? Калі такое было? Не выдумляй.. хочаш пасварыцца?

Васіль: Хопіць ужо, чаго вас чорцікі схапілі?

Жанчыны разам: Сціхні!

Ганна: Без цябе разбярэмся!

Суседка: Дай яму, дай!

Ганна: і праўда, суседачка, якія спрэчкі? хутка калядоўшчыкі будуць ісці і ты з імі прыходзь!

Васіль: Не абмінай нашай хаты, хіба мы не суседзі!

(Выправажівает суседку) Заўсёды як зойдзе, так вар’яцкі дом!

Ганна: Васіль, а што яна казала пра Кацю?

Васіль: Хто?

Ганна: Суседка

Васіль: Калі?

Ганна: Цяпер во, казала, што ходзіш…

Васіль: Дык брэша, вядома, брэша. Можа раз, дзе, калі і забег па справе, а так не! Навошта яна мне?!

Ганна: Ой, Васіль, глядзі мне! Не пагляджу, што сівыя валасы…

Гучыць песня за дзвярыма “Каляда”,

Васіль: Цішэй ты, калядоўшчыкі ідуць!

уваходзяць калядаушчыкі.

 

Сцэна 3

1. Добры  дзень таму, хто ў гэтым даму!

2. Ці спіш, ці ляжыш, уставай з лавы,

   гавары з намі, добрымі людзямі!

Гаспадар. Добры дзень! Уваходзьце, калі ласка!

Гаспадыня. Ды хто ж вы такія?

3. А мы людзі няпростыя, ідзём з далёкага краю..

4. Дзяўчаты ладныя, хлапчукі статныя, з-пад самага раю!

5. Ідзём вакол сьвета, аж ад пана лета!

6. Самі ідзём, казу вядзём!

7. Мы заходзім у кожную хату,

     Гаспадароў ушанаваць, песні сьпяваць!

8. А ці рады вы нам?

Гаспадыня. Рады, рады, дауно вас чакалі.

ГАСПАДАР. Тры разы у акно выглядалі.

Гаспадыня. А хто ж гэта з вамі?

8. А гэта – наша козанька!

9. Дзе каза ходзіць, там жыта родзіць,

10. Дзе каза топ –топ, там жыта сем коп,

11. Дзе каза рогам, там жыта стогам!

12. Дзе каза хвастом, там жыта кустом!

13. А дзе каза не бывае, таго шчасце мінае!

Каза: Добра дзень у вашу хату, я патрапіла на свята? Без казы хіба Каляды?         Без казы не тое свята!

14.   Ну-ка, козанька, тупні ножкамі,

15.   дрыгані рожкамі,

Разам: павесялі народ!

Карагод –“Тупу-туп, Каза”

                                        (танчыць, падае)

Гаспадыня: Ой, а што з казой стала?

Гаспадар: Чаму яна ўпала?

  1. Мабыць мала ела, што так аслабела?
  2. Трэба даць казе аладкі, каб бакі былі гладкі!
  3. Трэба даць казе сала, каб каза ўстала!
  4. Рэшата аўса, а наверх каўбаса!
  5. У нас каза вучоная, любіць пачастункі, хоча падарункі!

Гаспадыня: Зараз, зараз. Ой, так добра скакала, зарабіла падарункі

  1. Гаспадыня ідзе, каўбасу нясе,
  2. Адну мерку жыта, каб каза была сыта!
  3. Адну мерку аўса, каб каза пайшла!

Каза частуецца і ўстае

Каза. Я каза калядная, прыгожая, ды ладная,

Я і гора, і бяду, вакол рога абвяду!

Бебебе, пачынаецца гульня, збірайся дзетвара!

ГУЛЬНЯ:

КАЗА. Ду-ду-ду, я каза – барада, ду-ду-ду, я прыбегла да цябе Каляда! Ду-ду-ду, ды купіла коску.

ДЗЕЦІ.                                 КАЗА.

А навошта коска?               Сянцо касіць.

А навошта сянцо?               Каровак карміць.

А навошта кароукі?           Млечка даіць.

А навошта млечка?            Дзяцей карміць.

А навошта тыя дзеці?        Каб іх лавіць!

Гаспадыня. А у мяне есць чароуная хустка. Давайце мы з ей пагуляем, музыка грай, жару паддавай!

ГУЛЬНЯ “ЧАРОУНАЯ ХУСТКА”

Гаспадар. А у мяне есць чароуная дудка. Давайце мы з ей пагуляем, музыка грай, жару паддавай!

ГУЛЬНЯ “ДУДКА-ВЕСЯЛУХА”

Гаспадыня. А каб добры пачастунак атрымаць, трэба песню праспяваць!

ПЕСНЯ   “Белыя сняжыначкі” з калакольчыкамі

Гаспадыня. Мае ж вы, даражэнькія, так прыгожа спяваеце, дзякуй вам вялікі!

Сцэна 4

Чуецца гоман за дзвярыма, стук у дзверы, уваходзіць цыганка

Цыганка. Добры вечар у хату!

Гаспадыня. Добры, добры. Чым парадуеш, прыгажуня!

Цыганка. Добрым слаўцом! Я цябе, гаспадыня паважаю, З калядою віншую, з зімою яснай, з долечкай шчаснай!

Гаспадыня. Дзякуй табе, суседачка!

Цыганка. Глядзі, дзеці мае тут! А я вас шукаю, дзе падзеліся, а яны калядуюць! (Дзеці падыходзяць) Каля мяне стойця! А ну-ка, гаспадыня, пакажы сваю ручку, я табе ўсю прўду скажу, усю ісціну!

Гаспадыня. Ой, не трэба мне тваёй варажбы! Лепш патанчы для нас!

Цыганка. А чаму ж не патанчыць! МузЫкі, зайграйце! Дзеці дапамагайце!

Танец Цыганкі

Цыган. Слухай, гаспадыня, купі ў мяне кабылу! Другой такой не знойдзеш. Прадам дарма, усяго за лімон!

Гаспадыня. За такую кабылу і грошык шкада даць!

Цыган. Многа ты разумееш!

Цыганка.Вось глядзі, якая яна ласкавая (гладзіць – кабыла брыкаецца), паглядзі якая ў яе паходка – плыве, як па моры лодка! (штурхае кабылу), паглядзі як бяжыць, аж зямля дрыжыць! (дае пад зад, кабыла падае).А няхай жа цябе ліха, гаспадар! Загубіу мне кабылу. За гэту чэсць, давай карбованцау 6, ды 3 кускі сала, каб кабыла устала.

Гаспадар смяецца, выцірае слёзы: Брыкні цябе камар! Бяры ужо! (частуе іх)Пасядзіце у нас, добрыя людзі!

Чуецца роу мядзведзя, кабыла устае і уцякае. Уваходзіць мядзведзь, хлопае, кланяецца ва усе бакі

Сцэна 5

Гаспадар. Дзякуй Мішка мядзведзь, дапамог кабылку падняць.

Цыган. І табе гасцінцау захацелася?

Гаспадар. Ты спачатку паслужы, што умееш пакажы!

                   ПЕСНЯ “Пакажы-ка Мішанька”

Пакажы-ка Мішанька, пакажы-ка Мішанька, , як дзяучынкі, як хлопчыкі… як бабулькі скачуць, Як дзядулькі

 

Гаспадыня. Дзякуй Мішанька, зарабіу гасцінцы! Вось табе меду цэлая калода!

1.Дзякуй і вам, гаспадары!

Гаспадар: Паклон вам, калядоўшчыкі, што зайшлі, ды павіншавалі!

2. А нам трэба далей ісці, мы заходзім у кожную хату, з Калядамі віншуем, плену і дабрабыту жадаем.

3. Бывайце здаровы, як рыжык баровы!

4. Майце торбу грошай, жывіце ў раскошшы!

5. Майце ўсяго даволі, а бяды ніколі.

Танчаць, выходзяць з хаты

“На новае лета, радзі Божа жыта”

 Матэрыялы да сценарыя "Каляды"