Атэстацыя з'яўляецца абавязковай працэдурай для педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі. Яна стымулюе рост прафесійнай майстэрнасці і развіццё творчай ініцыятывы педагагаў. Атэстацыя таксама спрыяе павышэнню ўзроўню тэарэтычнай падрыхтоўкі педагагічных работнікаў і падтрымлівае аўтарытэт педагагічнага звання. У рамках атэстацыі педагагічных работнікаў вызначаюцца ўзровень іх кваліфікацыі, вынікі працоўнай дзейнасці, дзелавыя і асабістыя якасці. Вынікі атэстацыі з'яўляюцца асновай дыферэнцыяванай аплаты працы.
У Рэспубліцы Беларусь атэстацыя педагагічных работнікаў праводзіцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы работнікаў адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесорска-выкладчыцкага складу)