
2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны
1 студзеня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2026 год абвешчаны Годам беларускай жанчыны.
Дакумент прыняты з мэтай фарміравання нацыянальнага вобраза жанчыны-працаўніцы, папулярызацыі ролі жанчын у захаванні і развіцці грамадства.
Ураду з удзелам абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2026 годзе Года беларускай жанчыны. Таксама Урад будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні гэтага плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Крыніца